Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2017, 10:23

Ахвярамі некалькіх тэрактаў у Афганістане сталі дзясяткі ваенных

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Афганістане за апошнія два дні ахвярамі адразу некалькіх вылазак тэрарыстаў сталі дзясяткі ваенных, паведамляюць інфармагенцтвы.

Так, сёння мінімум шэсць афганскіх паліцэйскіх загінулі ў выніку нападзення баевікоў-талібаў у правінцыі Балх на поўначы краіны.

Яшчэ адну вылазку тэрарысты зрабілі ўчора вечарам у паўднёвай правінцыі Кандагар. Там два тэрарысты-смяротнікі атакавалі на пазадарожніках Humvee ваенную базу ў раёне Мейванд, забіўшы пры гэтым 40 салдат. Мінабароны Афганістана пацвердзіла ўжо атаку на ваенную базу ў правінцыі Кандагар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі