Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 студзеня 2017, 09:42

Ахвярамі моцных маразоў у Еўропе сталі больш за 20 чалавек

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі моцных маразоў у Еўропе за апошнія два дні сталі больш за 20 чалавек, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Сярод загінулых ад пераахаладжэння шмат мігрантаў і бяздомных. У Польшчы 10 чалавек памерлі, у Італіі загінулі не менш за сем чалавек. Інфармацыя аб смяротных выпадках паступіла таксама з Чэхіі, Балгарыі, Грэцыі і іншых краін.

У Германіі на шматлікіх аўтамабільных трасах утварыўся моцны галалёд, улады ў некаторых рэгіёнах звярнуліся да жыхароў з просьбай не выкарыстоўваць аўтамабілі. На Турцыю і балканскія краіны абрушыліся снежныя буры. У Стамбуле выпала да 40 см снегу, мяцеліцы суправаджаюцца непрывычнымі для такіх месц маразамі.

Да анамальна нізкіх тэмператур прывялі патокі халоднага паветра са Скандынавіі. Халадней за ўсё - да 42 градусаў ніжэй за нуль - было ў гарах Лапландыі, на граніцы паміж Швецыяй і Фінляндыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі