Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 студзеня 2018, 12:57

Ахвярамі двайнога тэракта ў Лівіі сталі 33 чалавекі

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У лівійскім горадзе Бенгазі ў час двайнога тэракта загінулі 33 чалавекі, яшчэ 71 чалавек паранены, паведамляюць інфармагенцтвы.

Начынены ўзрыўчаткай аўтамабіль узарваўся побач з адной з буйнейшых мячэцей горада у момант, калі вернікі выходзілі пасля вячэрняй малітвы. Праз паўгадзіны, калі на месца прыбылі супрацоўнікі правапарадку і медыкі, недалёка быў падарваны яшчэ адзін аўтамабіль. Сярод загінулых аказаўся начальнік следча-вышуковага аддзела пры галоўным камандаванні Лівійскай нацыянальнай арміі фельдмаршала Халіфы Хафтара.

У Бенгазі з мая 2014 года прадаўжаюцца баявыя дзеянні, якія пачаліся пасля таго, як фельдмаршал Хафтар аб'явіў аб пачатку аперацыі па выкараненні тэрарызму ў краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі