Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Ахвярамі ДТЗ на аўтадарозе Кіеў-Ковель сталі пяць чалавек

У свеце 10.08.2017 | 10:36

10 жніўня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. ДТЗ на аўтадарозе Кіеў-Ковель каля вёскі Іванаўка забрала жыцці пяці чалавек, у тым ліку цяжарнай жанчыны. Аб гэтым паведамляе аддзел камунікацыі абласной паліцыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі паліцэйскіх, вадзіцель Nissan Qashqai на паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Caddy. Як адзначаецца, у выніку ДТЗ загінулі вадзіцель і двое пасажыраў красовера, сярод якіх была цяжарная жанчына.

У салоне Volkswagen Caddy акрамя вадзіцеля, які загінуў на месцы здарэння, знаходзілася чацвёра пасажыраў. Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла ў бальніцы. Трох дзяцей шпіталізавалі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Самыя запатрабаваныя прафесіі на рынку працы Беларусі Горад: Спецыялісты і служачыя: медсястра - 3136 вакансій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне*, урач-спецыяліст - 2405, фельчар-лабарант - 429, фельчар - 314, інжынер - 311.