Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 ліпеня 2017, 15:30

Афрыканская чума свіней выяўлена ў трох абласцях Расіі

25 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Афрыканская чума свіней (АЧС) выяўлена ў трох абласцях Расіі - Пскоўскай, Валгаградскай і Іванаўскай. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, распаўсюджанай Федэральнай службай па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд), паведамляе БЕЛТА.

У выніку лабараторных даследаванняў геном віруса АЧС выдзелены: у паталагічным матэрыяле, адабраным ад свойскіх свіней, якія знаходзіліся ў асабістых падсобных гаспадарках у Валгаградскай вобласці; у паталагічным матэрыяле, адабраным ад свойскай свінні, якая знаходзілася ў пасёлку Пскоўскага раёна Пскоўскай вобласці; у паталагічным матэрыяле, адабраным ад дзіка, выяўленага на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў Грыдзінскага лясніцтва Южскага раёна Іванаўскай вобласці.

"Цяпер працуюць спецыялісты дзяржветслужбаў Пскоўскай, Валгаградскай і Іванаўскай абласцей пад кантролем тэрытарыяльных упраўленняў Рассельгаснагляду. Праводзяцца першачарговыя мерапрыемствы", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі