Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2017, 16:39

Афрыканская чума свіней упершыню зарэгістравана ў Чэхіі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афрыканская чума свіней (АЧС) упершыню зарэгістравана ў Чэшскай Рэспубліцы. Аб гэтым паведаміў сёння на экстраннай прэс-канферэнцыі кіраўнік нацыянальнага ветэрынарнага ўпраўлення Браніслаў Шпічак, перадаюць інфармагенцтвы.

АЧС уяўляе пагрозу як для свойскіх, так і дзікіх парнакапытных. Браніслаў Шпічак адзначыў, што "ніякай небяспекі для чалавека не існуе".

У раёне з'яўлення віруса АЧС устаноўлена дзесяцікіламетровая санітарная зона. Ветэрынары абследуюць прылеглыя да яе жывёлагадоўчыя гаспадаркі. Фермерам строга прадпісана забяспечыць ізаляцыю свойскіх свіней.

У Чэхіі не выключаюць, што ў выпадку выяўлення віруса ў свойскіх свіней, экспарт свініны будзе неадкладна спынены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі