Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2016, 10:01

Аэрапорт у Стамбуле аднавіў работу

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле, дзе напярэдадні адбыліся крывавыя тэракты, аднавіў работу. Цяпер ажыццяўляецца прыём і адпраўка рэйсаў. Аб гэтым паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на заяву прэм'ер-міністра краіны Біналі Йылдырыма.

Раней СМІ перадалі інфармацыю, што аэрапорт можа быць закрыты да 20.00 29 чэрвеня. Пасля тэракта авіявузел перастаў прымаць і адпраўляць самалёты. Многія рэйсы былі адменены або перанакіраваны ў іншыя аэрапорты ў Стамбуле, Анкары, Ізміры і іншых гарадах.

Паводле апошніх даных, у спісе загінулых значацца 36 чалавек, колькасць раненых перавысіла 140. Пры гэтым адзін высокапастаўлены чыноўнік, які пажадаў застацца невядомым, расказаў, што ў выніку тэракта загінулі 50 чалавек. Аб гэтым паведамляе агенцтва АП. Паводле яго слоў, тэрарыстаў было чацвёра. Усё паказвае на тое, што арганізатарам тэрактаў выступіла групоўка ІД. Следчыя мерапрыемствы прадаўжаюцца.-0-

Ахвярамі тэракта ў аэрапорце Стамбула сталі 36 чалавекАхвярамі тэракта ў аэрапорце Стамбула сталі 36 чалавек
Тры выбухі прагрымелі ў міжнародным тэрмінале аэрапорта. Выбуховыя ўстройствы прывялі ў дзеянне тэрарысты-смертнікі. Адказнасць за здарэнне ўзяла на сябе забароненая ў многіх краінах тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".

Беларусаў сярод пацярпелых пры выбухах у аэрапорце Стамбула няма
У выніку тэракта ў стамбульскім аэрапорце Атацюрка, які адбыўся позна вечарам 28 чэрвеня, паводле апошніх даных, загінулі 36 чалавек, амаль 140 ранены. Паводле інфармацыі афіцыйных улад, пры атацы на аэрапорт акрамя грамадзян Турцыі пацярпелі іншаземцы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі