Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 снежня 2017, 19:06

"Аэрафлот" будзе гатовы перавозіць балельшчыкаў зборнай Расіі на ЧС-2018 за 5 рублёў

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Аэрафлот" гатова перавозіць балельшчыкаў зборнай Расіі ў час чэмпіянату свету 2018 года па футболе ўсяго за пяць расійскіх рублёў. Размова ідзе пра білет у адзін бок. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым генеральны дырэктар авіякампаніі Віталь Савельеў заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

"Перавязём (балельшчыкаў) не бясплатна - за пяць рублёў. Мы хочам, каб чэмпіянат свету быў на "пяцёрку", - сказаў Віталь Савельеў. Таксама ён дадаў, што за такі кошт (пяць расійскіх рублёў, уключаючы таксы і зборы) авіякампанія будзе перавозіць балельшчыкаў па сетцы маршрутаў "Аэрафлота" ў любы горад, дзе будзе праходзіць ЧС-2018 па футболе.

Паводле слоў Віталя Савельева, размова ідзе толькі пра балельшчыкаў расійскай зборнай, гэта прыкладна 70 тыс. месцаў. "Зразумела, мы спадзяёмся на нашу каманду. Калі наша каманда пройдзе да фіналу, то гэта будзе больш, таму мы для сябе зрабілі такі зачын", - растлумачыў кіраўнік кампаніі.

Чэмпіянат свету па футболе ў Расіі пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года. Матчы турніру прымуць Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Валгаград, Казань, Ніжні Ноўгарад, Самара, Саранск, Растоў-на-Доне, Екацярынбург і Сочы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі