27 снежня, Тэбрыз /БЕЛТА - ІРНА/. Адзін чалавек загінуў, 57 пацярпелі ў выніку землетрасення ў Іране. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Арганізацыі выратавання і дапамогі іранскага Чырвонага паўмесяца Мартэза Салімі.
Землетрасенне магнітудай 4,2 адбылося сёння ў 00.54 па мясцовым часе ў іранскай правінцыі Альборз. Яго ачаг залягаў на глыбіні 12 км.-0-