Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 ліпеня 2016, 13:07

Адзін чалавек загінуў, 12 паранены пры ўзрыве ў нямецкім Ансбаху

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку ўзрыву ў цэнтры нямецкага горада Ансбах загінуў адзін чалавек, 12 паранены. Стан трох пацярпелых ацэньваецца як цяжкі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Недалёка ад месца ўзрыву праходзіў вулічны музычны фестываль. З-за ЧП давялося эвакуіраваць людзей, якія прымалі ў ім удзел, - гэта больш за 2 тыс.

Паводле апошняй інфармацыі, узрыў арганізаваў 27-гадовы выхадзец з Сірыі. Ён і стаў адзінай ахвярай у выніку дэтанацыі неўстаноўленага ўстройства. Два гады таму сірыец прыехаў у Германію і падаў прашэнне аб прадастаўленні яму прыстанішча. Праз нейкі час заяўку адхілілі. Таксама вядома, што мігрант двойчы спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Паводле слоў паліцыі, пакуль нельга сцвярджаць, што загінулы быў радыкальным экстрэмістам.

На месцы ЧП знойдзены мабільны тэлефон, які, як мяркуецца, прыналежаў загінуламу. Расшыфраваныя звесткі могуць шмат у чым праясніць сітуацыю. Тып узрыўчаткі, што выкарыстоўвалася, застаецца невядомым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі