Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2016, 10:05

Адказнасць за ўзрыў у нямецкім Ансбаху ўзяла на сябе групоўка ІДІЛ

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адказнасць за ўзрыў у нямецкім Ансбаху ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка ІДІЛ, паведамляюць інфармагенцтвы.

Міністэрства ўнутраных спраў Баварыі таксама прызнала, што здарэнне можна расцаніць як тэракт, аднак доказаў непасрэднай сувязі 27-гадовага выхадца з Сірыі з ІДІЛ, які прывёў у дзеянне выбуховае ўстройства, у праваахоўнікаў няма. У МУС адзначылі, што малады чалавек мог мець схільнасць да насілля, у відэа на смартфоне мужчына пагражае нападам на арабскай мове і клянецца ў вернасці лідару ІДІЛ.

Паводле даных нямецкіх улад, сірыец прыехаў у Германію два гады таму і падаў заяву на атрыманне статусу бежанца, аднак яму адмовілі, паколькі малады чалавек ужо атрымліваў статус бежанца ў Балгарыі ў 2013 годзе. Акрамя таго, да ўзрыву загінулы двойчы спрабаваў забіць сябе. У МУС Баварыі не выключаюць, што зламыснік мог быць псіхічна хворым.

Як паведамлялася, у выніку ўзрыву ў цэнтры нямецкага горада Ансбах загінуў 27-гадовы выхадзец з Сірыі, які арганізаваў узрыў, 12 чалавек былі паранены. Стан трох пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Недалёка ад месца ўзрыву праходзіў вулічны музычны фестываль. З-за здарэння давялося эвакуіраваць людзей, якія прымалі ў ім удзел, а гэта больш за 2 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі