Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2017, 16:16

Аб'яднаную сістэму паветрана-касмічнай абароны створаць у СНД да 2025 года

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Аб'яднаную сістэму паветрана-касмічнай абароны створаць у СНД да 2025 года. Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работа ў гэтым напрамку будзе будавацца ў адпаведнасці з зацверджанымі прэзідэнтамі асноўнымі напрамкамі адаптацыі аб'яднанай сістэмы проціпаветранай абароны дзяржаў - удзельніц СНД да вырашэння задач паветрана-касмічнай абароны.

Азербайджан і Малдова, якія не з'яўляюцца ўдзельнікамі аб'яднанай сістэмы ППА, устрымаліся ад узгаднення гэтага дакумента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі