Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 красавіка 2018, 15:40

ААН заклікае знайсці новыя шляхі для палітычнага ўрэгулявання ў Сірыі - Гутэрыш

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная супольнасць павінна знайсці новыя шляхі для дасягнення палітычнага ўрэгулявання сітуацыі ў Сірыі. Аб гэтым заявіў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у відэазвароце да ўдзельнікаў донарскай канферэнцыі па Сірыі ў Бруселі, паведамляе ТАСС.

"Я буду працаваць з міжнароднай супольнасцю, каб знайсці новыя шляхі для прагрэсу па палітычным урэгуляванні канфлікту", - сказаў ён.

Сірыйскі канфлікт з'яўляецца адной з самых вялікіх пагроз міжнароднай бяспецы. "Няма ваеннага ўрэгулявання канфлікту, урэгуляванне павінна быць палітычным", - падкрэсліў Генеральны сакратар ААН.

Антоніу Гутэрыш таксама адзначыў, што больш за 13 млн сірыйцаў сёння жывуць у адчайных умовах. Больш за 6 млн жыхароў Сірыі пакінулі краіну і не ведаюць, калі змогуць вярнуцца дадому.

Донарская канферэнцыя па Сірыі адкрылася ў сталіцы Бельгіі 24 красавіка. У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі больш як 85 краін і арганізацый. Мэта канферэнцыі - сабраць сродкі для дапамогі жыхарам Сірыі і бежанцам, а таксама абмеркаваць апошнія падзеі ў рэгіёне і стан палітычнага працэсу па ўрэгуляванні крызісу ў гэтай краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі