Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лістапада 2017, 11:45

ААН папярэджвае аб пагрозе буйнейшага за дзесяцігоддзі голаду ў Емене

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН папярэджвае аб пагрозе буйнейшага за дзесяцігоддзі голаду ў Емене, паведамляюць інфармагенцтвы.

Намеснік генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Марк Лаўкок заявіў, што Емен будзе знаходзіцца перад пагрозай голаду, "самага страшэннага за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў". Паводле яго слоў, гэта будзе прадаўжацца да таго часу, пакуль кааліцыя пад кіраўніцтвам Саудаўскай Аравіі не зніме блакаду і не адновіць пастаўкі гуманітарнай дапамогі ў рэгіён.

"Да таго часу пакуль гэтыя меры не будуць адменены, у Емене будзе голад. Гэта будзе не такі голад, які забраў жыцці 250 тыс. чалавек у Самалі ў 2011 годзе. Гэта будзе самы страшэнны голад у свеце за многія дзесяцігоддзі, яго ахвярамі могуць стаць мільёны чалавек", - сказаў ён у час выступлення перад журналістамі ў ААН.

Грамадзянская вайна ў Емене прадаўжаецца з 2014 года і прывяла да цяжкай гуманітарнай сітуацыі для большай часткі насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі