Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лютага 2017, 11:32

ААН аб'явіла аб голадзе ў Паўднёвым Судане

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый аб'явіла аб голадзе ў некалькіх раёнах Паўднёвага Судана. Як паведамляюць інфармагенцтвы, ААН упершыню за апошнія шэсць гадоў аб'яўляе аб сітуацыі масавага голаду.

Устаноўлена, што амаль мільён жыхароў Паўднёвага Судана знаходзяцца на мяжы голаду: з іх, паводле даных ЮНІСЕФ, больш за 250 тыс. дзяцей. Усяго ад недаядання церпіць 40 працэнтаў насельніцтва краіны, або 4,9 млн чалавек.

Найбольш складаная сітуацыя з прадуктамі харчавання стварылася ў правінцыі Вахда (Юніці) на поўначы краіны. Як падкрэсліваюць прадстаўнікі Сусветнай харчовай праграмы ААН, нягледзячы на намаганні гуманітарных арганізацый, прадуктаў харчавання, якія пастаўляюцца ў Паўднёвы Судан, не хапае для таго, каб дапамагчы ўсім галадаючым у найбольш пацярпелых рэгіёнах.

Згодна з данымі Сусветнай харчовай праграмы ААН, амаль 100 тыс. жыхароў краіны могуць загінуць у бліжэйшы час, калі ў Паўднёвы Судан не паступіць дастатковы аб'ём гуманітарнай дапамогі.

Эканамічная сітуацыя ў Паўднёвым Судане, які з 2013 года знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны, пагаршаецца на працягу некалькіх гадоў. У ходзе ўзброенага канфлікту ў рэгіёне загінулі тысячы чалавек, яшчэ больш за два мільёны сталі вымушанымі перасяленцамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі