Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2016, 09:46

Жодзінскія тарпедаўцы на сваім полі згулялі ўнічыю з футбалістамі "Белшыны" ў матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У матчы 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам" і бабрускай "Белшынай" зафіксавана баявая нічыя - 2:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля нядаўняга поспеху ў фінале Кубка Беларусі жодзінскія тарпедаўцы хацелі парадаваць сваіх балельшчыкаў вікторыяй у гульні нацыянальнага першынства. Аднак госці з Бабруйска таксама былі настроены на перамогу і адкрылі лік на 22-й мінуце паядынку пасля ўдару Віталя Булыгі. Ён выйшаў у лідары бамбардзірскай гонкі, забіўшы 6 мячоў. Да перапынку нікому з сапернікаў больш вызначыцца не ўдалося, затое ў другім тайме гледачы ўбачылі тры галы. Як толькі пачалася гульня, Максім Скавыш, які выйшаў на замену, аднавіў раўнавагу - 1:1. Пасля гэтага гульня пайшла на сустрэчных курсах, з немалой колькасцю небяспечных сітуацый. На 72-й мінуце госці зноў выйшлі наперад, калі Антон Мацвеенка эфектна перакінуў мяч за спіну жодзінскаму галкіперу Валерыю Фамічову. Гаспадары не збіраліся прайграваць, і праз 9 мінут Вадзім Дземідовіч не менш прыгожа накіраваў мяч у вароты Антона Амельчанкі, устанавіўшы канчатковы рэзультат цікавага паядынку - 2:2.

Рэзультаты іншых сустрэч 9-го тура:

"Слуцк" - "Крумкачы" (Мінск) - 2:0 (Шчагрыковіч, 66, Быліна, 74),

"Славія" (Мазыр) - "Нёман" (Гродна) - 1:0 (Кавалеўскі, 64),

"Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама" (Брэст) - 3:1 (Януш, 32, з пенальці, Кузьмянок, 43, Старгародскі, 51; Чыж, 34),

"Дынама" (Мінск) - "Віцебск" - 1:0 (Прамудраў, 8),

"Нафтан" (Наваполацк) - "Граніт" (Мікашэвічы) - 1:1 (Лебедзеў, 36; Бабыр, 28),

"Гарадзея" - "Мінск" - 1:2 (Пятроў, 90; Шаўчэнка, 57, Ковель, 73).

Матч барысаўскага БАТЭ з "Іслаччу" перанесены на 7 ліпеня.

Становішча каманд:

1. БАТЭ - 19 ачкоў (8 матчаў; розніца мячоў - 21-11),

2. "Дынама" (Мінск) - 14 (9; 12-10),

3. "Шахцёр" - 14 (9; 10-8),

4. "Крумкачы" - 14 (9; 10-9),

5. "Мінск" - 14 (9; 12-12),

6. "Тарпеда-БелАЗ" - 13 (8; 10-7),

7. "Іслач" - 13 (8; 11-10),

8. "Граніт" - 12 (9; 10-8),

9. "Славія" - 12 (9; 12-13),

10. "Белшына" - 11 (9; 16-15),

11. "Віцебск" - 10 (9; 9-8),

12. "Гарадзея" - 9 (9; 5-8),

13. "Нафтан" - 9 (9; 7-11),

14. "Слуцк" - 9 (9; 7-11),

15. "Дынама" (Брэст) - 8 (8; 11-17),

16. "Нёман" - 6 (9; 5-10).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі