Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2017, 14:09

Жаночая зборная Беларусі па валейболе выйграла міжнародны турнір да 950-годдзя Мінска

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па валейболе выйграла міжнародны турнір, прысвечаны 950-годдзю Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда пад кіраўніцтвам Пятра Хілько атрымала тры перамогі на пляцоўцы спарткомплексу "Чыжоўка-Арэны". У першым туры была пераможана расійская "Севяранка" (Чарапавец) - 3:0, далей нацыянальная каманда перамагла "Мінчанку" - 3:1. У заключны гульнявы дзень беларускі сустрэліся са зборнай Венгрыі і перамаглі - 3:2 (22:25, 21:25, 25:19, 25:14,18:16). Госці ўпэўнена пачалі сустрэчу на падачы мяча, але вопыт беларусак праявіўся ў ходзе трэцяй партыі, а таксама на тай-брэйку.

Для беларускіх валейбалістак удзел у турніры стаў важным этапам падрыхтоўкі да фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 22 верасня па 1 кастрычніка ў Грузіі і Азербайджане. Жаночая зборная Беларусі выступіць на папярэдняй стадыі ў групе В. Матчы адбудуцца ў Тбілісі. Сапернікамі беларусак стануць зборныя Харватыі (22 верасня), Італіі (23 верасня) і Грузіі (24 верасня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі