Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2018, 15:17

Жаночая зборная Беларусі па валейболе (U-19) паспяхова стартавала ў кваліфікацыі да ЧЕ

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па валейболе (U-19) паспяхова стартавала ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, абыграўшы на выездзе каманду Румыніі 3:2 (17:25, 25:20, 19:25, 25:15, 15:10), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кваліфікацыя да кантынентальнага форуму ў групе F праходзіць у румынскім Плаешці. Гаспадары пляцоўкі лідзіравалі пасля першай партыі, але нападзенне беларусак, якое складаюць Вера Касцючык і Ганна Грышкевіч, выглядала больш пераканаўча, асабліва ў чацвёртым і пятым сэтах. Ганна Грышкевіч з "Мінчанкі" стала найбольш рэзультатыўным іграком сустрэчы - 25 ачкоў.

У квартэце F падапечных галоўнага трэнера Наталлі Мелянюк чакаюць матчы з Францыяй і Бельгіяй. Пераможца групы атрымае пуцёўку ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, які з 1 па 9 верасня пройдзе ў Албаніі. Каманда, якая зойме другое месца, выступіць у трэцім раўндзе адбору.

Ва ўкраінскіх Чаркасах свой першы матч у кваліфікацыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы правядзе сёння мужчынская зборная Беларусі да 20 гадоў. Каманда пад кіраўніцтвам Алега Мікановіча будзе процістаяць сапернікам з Польшчы. Лідарам зборнай выступіць нападаючы Уладзіслаў Давыскіба.

У групе Н беларусы згуляюць з валейбалістамі Харватыі (28 красавіка) і Украіны (29 красавіка). Каманда, якая зойме першае месца, атрымае права выступіць у фінальнай стадыі кантынентальнага першынства, якое з 14 па 22 ліпеня прымуць Нідэрланды і Бельгія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі