Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 красавіка 2018, 14:23

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе ўзнялася на трэцяе месца ў сусветным камандным рэйтынгу

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля перамогі над тэнісісткамі Славакіі ў Кубку Федэрацыі зборная Беларусі ўзнялася на 3-е месца ў сусветным камандным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выйграўшы ў Мінску ў славачак з лікам 3:2, беларуская дружына захавала за сабой месца ў элітным дывізіёне каманднага першынства планеты. У актыве зборнай Беларусі цяпер 12 347 ачкоў, у лідара рэйтынгу - каманды Чэхіі 31 430 балаў, у амерыканак - 28 570 ачкоў. Абодва лідары сусветнага рэйтынгу 10-11 лістапада згуляюць у фінальным матчы Кубка Федэрацыі. Беларускія тэнісісткі ў мінулым сезоне ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў фінал Кубка Федэрацыі, дзе ў драматычным матчы ўступілі на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны" амерыканкам з лікам 2:3.

Топ-10 жаночага каманднага рэйтынгу:

1. Чэхія - 31 430 ачкоў,

2. ЗША - 28 570,

3. Беларусь - 12 347,

4. Францыя - 11 972,

5. Германія - 7 875,

6. Бельгія - 6 240,

7. Швейцарыя - 6 162,

8. Румынія - 5 512,

9. Аўстралія - 5 425,

10. Нідэрланды - 4 615.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі