Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лютага 2018, 19:55

Жаночая зборная Беларусі па індорхакеі займае трэцяе месца ў рэйтынгу FIH

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па індорхакеі займае трэцяе месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея на траве (FIH), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі гэтага віду спорту.

Беларуская каманда пасля бронзавых узнагарод на Кубку свету ў Берліне перамясцілася з пятага месца на дзве пазіцыі, у яе ў рэйтынгу 1 850 ачкоў. Лідзіруе дзеючы ўладальнік Кубка свету і чэмпіён Еўропы ў індорхакеі зборная Германіі - 2 350 балаў. Другое месца займае каманда Нідэрландаў - 2 250 балаў.

Як адзначылі ў БФХТ, пры складанні рэйтынгу ўлічваюцца рэзультаты ўдзелу каманд у сусветных і кантынентальных першынствах з 2011 года. Усяго ў сусветны рэйтынг жаночых каманд па індорхакеі ўваходзіць 40 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі