Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2017, 09:00

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве атрымала трэцюю перамогу на ЧЕ і выйшла ў паўфінал

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве атрымала трэцюю перамогу на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне ІІ, абыграўшы Уэльс з лікам 4:2, і выйшла ў паўфінал турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключнай гульні папярэдняга этапу ў групе В беларускі ўпэўнена кантралявалі ход сустрэчы. Галамі вызначыліся Рыта Батура (19-я мінута), Святлана Багушэвіч (30), Юлія Міхейчык (37) і Наталля Шцін (60). Двойчы беларускі вызначыліся пасля розыгрышу стандартных становішчаў - штрафнога вуглавога. Раней наша каманда была мацнейшая за Польшчу (2:0) і Аўстрыю (5:0).

У паўфінале чэмпіянату Еўропы 11 жніўня зборная Беларусі згуляе з другой камандай групы А Італіяй. У іншым паўфінале сустрэнуцца хакеісткі Расіі і Уэльса.

Фінал адбудзецца 12 жніўня. Дзве каманды, якія выйдуць у фінал чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне ІІ, увойдуць у элітны дывізіён кантынентальнага першынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі