Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2017, 09:41

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ўступіла Аргенціне на турніры памяці Сямёна Халіпскага

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ўступіла Аргенціне з лікам 68:72 на турніры памяці заслужанага трэнера СССР Сямёна Халіпскага, які праходзіць у мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Старт гульні для падапечных Наталлі Трафімавай быў удачным, пасля першай чвэрці яны вялі 21:9. Аднак менавіта такая сур'ёзная перавага перашкодзіла гаспадарам пляцоўкі развіць поспех. У другой палавіне матчу паўднёваамерыканкі дапускалі значна менш памылак у абароне і паказалі нядрэнны працэнт рэалізацыі кідкоў. У выніку зборная Беларусі пацярпела паражэнне, якое не дазваляе ёй займаць першае месца на турніры пасля двух тураў. Лідзіруе каманда Вялікабрытаніі, якая пасля поспеху ў матчы з Аргенцінай напярэдадні (57:56) 24 мая не пакінула шанцаў маладзёжнай зборнай Беларусі - 78:62.

У заключны гульнявы дзень турніру, 25 мая, адбудуцца два паядынкі: Беларусь (U-20) - Аргенціна (16.00), Беларусь - Вялікабрытанія (18.30).

Для беларускіх каманд міжнародны турнір памяці Сямёна Халіпскага з'яўляецца этапам падрыхтоўкі да кантынентальных турніраў. Нацыянальная зборная з 16 па 27 чэрвеня ў Чэхіі выступіць на галоўным турніры Старога Свету, а "маладзёжцы" давядзецца 8-16 ліпеня ў Ізраілі паспрачацца за выхад у элітны дывізіён у сваёй узроставай катэгорыі.

Турнір памяці Халіпскага праводзіцца пяты раз. У 2013 годзе ў Магілёве перамаглі беларускія баскетбалісткі, а затым у Мінску першынствавалі госці: 2014 - Іспанія, 2015 - Расія, 2016 - Турцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі