Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2016, 09:32

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе адправілася на Гульні ў Рыа

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе адправілася на летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе БЕЛТА.

У выязным складзе 12 ігракоў: абаронцы Аляксандра Тарасава, Вольга Зюзькова, Таццяна Ліхтаровіч, Ліндсей Хардынг; нападаючыя - Кацярына Сныціна, Юлія Рыцікава, Таццяна Троіна, Наталля Трафімава, Марыя Філончык, Марыя Папова; цэнтравыя - Настасся Верамеенка, Алена Леўчанка.

Каля будынка НАК Беларусі каманду праводзілі першы віцэ-прэзідэнт НАК, старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, дырэктар РЦАП па гульнявых відах спорту Уладзімір Расека.

Першы матч на баскетбольным алімпійскім турніры ў Рыа падапечныя Анатоля Буяльскага згуляюць 6 жніўня супраць каманды Японіі. Такі ранні выезд, амаль за два тыдні да старту, абумоўлены неабходнасцю акліматызавацца ў непрывычным для беларусаў клімаце Бразіліі. Раней, 23 ліпеня, на Гульні ў Бразілію адправіўся лучнік Антон Прылепаў які ўжо праходзіць адаптацыю ў сталіцы будучых Гульняў.

Беларускія баскетбалісткі другі раз будуць гуляць на Алімпійскіх гульнях. У 2008 годзе ў Пекіне каманда Анатоля Буяльскага заняла шостае месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі