Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2018, 14:01

Жаночая каманда ФК "Мінск" завяршыла выступленне ў Лізе чэмпіёнаў

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая каманда футбольнага клуба "Миінск" не здолела пераадолець кваліфікацыйны этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным паядынку папярэдняй групы 2 у славенскай Любляне мінчанкі ўступілі кіпрскаму клубу "Саматыа Барселона" з лікам 0:2, прапусціўшы па мячы ў кожным тайме. Да гэтага паражэння чэмпіёнкі Беларусі разграмілі славенскую "Алімпію" 6:0 і з цяжкасцю перамаглі славацкі "Слован" з Браціславы - 1:0.

Падагульняючае становішча: "Саматыа Барселона" - 9 ачкоў, "Мінск" - 6, "Слован" - 3, "Алімпія" - 0.

У 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйшлі пераможцы 10 кваліфікацыйных груп і дзве лепшыя каманды з заняўшых другія месцы. Падапечныя Юрыя Малеева, да гэтага тройчы запар гуляўшыя ў плэй-оф, на гэты раз туды не прабіліся. Жараб'ёўка 1/16 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 17 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі