Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Жаночай зборнай Беларусі па кёрлінгу не ўдалося захаваць прапіску ў дывізіёне В на ЧЕ

Спорт 23.11.2017 | 17:14

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночай зборнай Беларусі па кёрлінгу не ўдалося захаваць прапіску ў дывізіёне В на чэмпіянаце Еўропы ў швейцарскім Санкт-Галене. У ходзе турніру каманда атрымала дзве перамогі ў дзевяці матчах і заняла дзясятае месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да заключных дзвюх вырашальных сустрэч беларуская каманда ў складзе Маргарыты Дзяшук, Арыны Свяржынскай, Сюзанны Івашынай і скіпа (капітан) Аліны Паўлючык падышла, маючы ў актыве толькі адну перамогу над Латвіяй, якая лідзіравала ў турнірнай табліцы. Невялікія шанцы на захаванне месца ў другім па сіле дывізіёне чэмпіянату неабходна было перамагаць Англію і Эстонію. У матчы з прадстаўніцамі Туманнага Альбіёна беларускі, уступаючы 3:4, змаглі ў дзявятым і дзясятым эндах пакінуць у доме (бліжэй да цэнтра) чатыры камені і перамагчы з лікам 7:4. Сустрэча з камандай Эстоніі была заключнай для зборнай Беларусі. Скіп Аліна Паўлючык і яе партнёры ўпэўнена пачалі матч супраць аднаго з лідараў у дывізіёне В. Пасля пятага энда беларускі вялі 5:2, але памылкі ў канцоўцы гульні не далі магчымасці ўтрымаць перавагу - 6:8. Больш стабільна выступіць беларускам у Санкт-Галене перашкодзіла траўма скіпа Аліны Паўлючык.

Турнірнае становішча ў дывізіёне В: 1. Нарвегія - 8 перамог (9 матчаў). 2. Эстонія - 6 (8). 3. Латвія - 6 (9). 4. Фінляндыя - 5 (9). 5-6. Англія, Іспанія - 4 (9). 7. Літва - 3 (8). 8. Нідэрланды - 3 (9). 9. Польшча - 3 (9). 10. Беларусь - 2 (9).

Жаночыя зборныя Беларусі і Польшчы па кёрлінгу пакінулі дывізіён В і выступяць на наступным чэмпіянаце Еўропы ў групе С.

У дывізіёне А ў Санкт-Галене вызначыўся квартэт каманд, які разыграе медалі чэмпіянату Еўропы. Гэта Швецыя, Швейцарыя, Італія і Шатландыя.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" - адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II З'езд вучоных Беларусі.