Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2017, 09:19

Зборныя Германіі і Чылі выйшлі ў паўфінал футбольнага Кубка канфедэрацый

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольныя зборныя Германіі і Чылі сталі паўфіналістамі Кубка канфедэрацый, які праходзіць у Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны свету нямецкія футбалісты ў матчы 3-га тура папярэдняй групы В на полі стадыёна "Фішт" у Сочы былі мацнейшыя за каманду Камеруна. У першым тайме сапернікі практычна не пагражалі варотам адзін аднаго, а адразу пасля перапынку Керэм Дземірбай вывеў наперад каманду Германіі. У сярэдзіне другога тайма камерунцы засталіся ў меншасці, і на 66-й мінуце Ціма Вернер падвоіў рэзультат - 2:0. Праз 10 мінут Венсан Абубакар скараціў разрыў, а затым Ціма Вернер аформіў галявы дубль - 3:1.

На спартакаўскай арэне ў Маскве футбалісты Чылі згулялі ўнічыю з аўстралійцамі. У самай канцоўцы першай палавіны гульні рахунак адкрыў аўстраліец Джэймс Траізі. Такі ход падзей не задавольваў паўднёваамерыканцаў, у сярэдзіне другой паловы сустрэчы Марцін Радрыгес усталяваў раўнавагу - 1:1.

Падагульняючае становішча каманд: Германія - 7 ачкоў (розніца мячоў - 7-4), Чылі - 5 (4-2), Аўстралія - 2 (4-5), Камерун - 1 (2-6).

У папярэдняй групе А турнір завяршыўся так: Партугалія - 7 (7-2), Мексіка - 7 (6-4), Расія - 3 (3-3), Новая Зеландыя - 0 (1-8).

Такім чынам у першым паўфінальным матчы 28 чэрвеня ў Казані сустрэнуцца зборныя Партугаліі і Чылі, на дзень пазней у Сочы згуляюць футбалісты Мексікі і Германіі. У заключны дзень турніру 2 ліпеня няўдачнікі паўфіналаў у Маскве сустрэнуцца ў матчы за 3-е месца, пераможцы паўфінальных сустрэч разыграюць галоўны прыз у Санкт-Пецярбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі