Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2017, 12:37

Зборныя Бразіліі і Аргенціны дабіліся перамог у матчах кваліфікацыі ЧС-2018 па футболе

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля зімовага перапынку аднавіліся адборачныя матчы футбольнага чэмпіянату свету 2018 года. Першымі свае чарговыя сустрэчы правялі ўдзельнікі паўднёваамерыканскай кваліфікацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У галоўным паядынку 13-га тура лідары турніру футбалісты Бразіліі разграмілі ў Мантэвідэа свайго бліжэйшага праследавацеля зборную Уругвая з лікам 4:1. Гаспадары выйшлі наперад ужо на 9-й мінуце сустрэчы пасля дакладнага ўдару з пенальці Эдынсана Кавані, але гэты поспех аказаўся адзіным для ўругвайцаў. У далейшым бразільцы поўнасцю перайгралі сапернікаў, забіўшы 4 галы - хет-трык аформіў Паўлінья, якога яшчэ адным голам падтрымаў Неймар. Пасля гэтай асечкі да ўругвайцаў наблізілася зборная Аргенціны, якая адолела ў Буэнас-Айрэсе каманду Чылі - 1:0. Пераможны гол на рахунку Ліянэля Месі, які рэалізаваў пенальці на 16-й мінуце гульні.

Рэзультаты астатніх сустрэч: Калумбія - Балівія - 1:0, Венесуэла - Перу - 2:2, Парагвай - Эквадор - 2:1. Становішча ў групе лідараў паўднёваамерыканскага адбору пасля 13 гульнявых дзён: Бразілія - 30 ачкоў, Уругвай - 23, Аргенціна - 22, Калумбія - 21, Эквадор - 20, Чылі - 20. Усяго ў турніры прымаюць удзел 10 каманд. Прамыя пропускі ў фінальную частку сусветнага першынства атрымаюць 4 лепшыя каманды, пятая дружына згуляе з прадстаўніком Акіяніі за яшчэ адну пуцёўку ў Расію, якая будзе гаспадыняй ЧС-2018.

Еўрапейскія зборныя сустрэчы 5-га тура кваліфікацыі правядуць у гэты ўік-энд. Зборная Беларусі, якая выступае ў групе А, сёння адправіцца ў Стакгольм, дзе 25 сакавіка згуляе з камандай Швецыі. Гэта будзе дэбют Ігара Крывушэнкі на пасадзе галоўнага трэнера беларускай дружыны. Акрамя матчу ў шведскай сталіцы ў суботу ў гэтай групе пройдуць яшчэ дзве гульні: лідар зборная Францыі выступіць у гасцях у аўтсайдара каманды Люксембурга, у Сафіі балгары прымуць футбалістаў Нідэрландаў.

Становішча каманд пасля 4 тураў: Францыя - 10 ачкоў (розніца мячоў - 7-2), Нідэрланды - 7 (8-4), Швецыя - 7 (6-3), Балгарыя - 6 (6-10), Беларусь - 2 (2-6), Люксембург - 1 (5-9).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі