Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2016, 18:22

Зборныя Бельгіі і Ірландыі сталі апошнімі ўдзельнікамі 1/8 фіналу футбольнага Еўра-2016

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборныя Бельгіі і Ірландыі сталі апошнімі ўдзельнікамі 1/8 фіналу футбольнага чэмпіянату Еўропы ў Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным туры спаборніцтваў у групе абодва паядынкі завяршыліся з аднолькавым вынікам 1:0. Каманда Ірландыі абыграла лідара Італію, а Бельгія была мацнейшая за Швецыю. Галоўная зорка шведаў Златан Ібрагімавіч так ні разу і не вызначыўся на гэтым першынстве і вырашыў завяршыць кар'еру ў нацыянальнай зборнай. Падагульняючае становішча: Італія - 6 ачкоў (розніца мячоў - 3-1), Бельгія - 6 (4-2), Ірландыя - 4 (2-4), Швецыя - 1 (1-3).

Такім чынам, цяпер вядомы склады ўсіх пар першага раўнда плэй-оф Еўра-2016:

25 чэрвеня

Швейцарыя – Польшча,

Уэльс - Паўночная Ірландыя,

Харватыя - Партугалія.

26 чэрвеня

Францыя - Ірландыя,

Германія - Славакія,

Венгрыя - Бельгія.

27 чэрвеня

Італія – Іспанія,

Англія – Ісландыя.

Лепшымі бамбардзірамі кантынентальнага першынства цяпер з'яўляюцца валіец Гарэт Бейл і іспанец Альвара Марата, у актыве якіх па 3 галы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі