Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 верасня 2016, 16:48

Зборная Канады другі раз выйграла Кубак свету па хакеі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Канады перамагла ў вырашальным матчы фінальнай серыі сапернікаў з каманды Еўропы з лікам 2:1 і другі раз стала ўладальнікам Кубка свету па хакеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы матч паміж фіналістамі розыгрышу ганаровага трафея завяршыўся таксама перамогай паўночнаамерыканскіх хакеістаў - 3:1. У праведзеным сёння ноччу паядынку еўрапейцы, якімі кіруе вядомы швейцарскі трэнер Ральф Кругер, адкрылі лік пасля ўдалых дзеянняў славацкага хакеіста Здэна Хары. Да канца трэцяга перыяду канадцы ніяк не маглі зраўнаваць лік. Удалося ім гэта зрабіць толькі на 58-й мінуце сустрэчы, а на 60-й Брэд Маршан змог у меншасці адправіць другую шайбу ў вароты сапернікаў.

Зборная Канады раней перамагала ў Кубку свету ў 2004 годзе. Розыгрыш ганаровага трафея праводзіўся трэці раз у гісторыі. Кіраўніцтва Нацыянальнай хакейнай лігі, якое адрадзіла турнір з удзелам лепшых ігракоў НХЛ, выказала надзею, што Кубак свету зможа праходзіць на пастаяннай аснове.

Раней усе спробы надаць гэтым спаборніцтвам дакладны каляндар былі беспаспяховымі. НХЛ і Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) не маглі сысціся па многіх арганізацыйных пытаннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі