Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 студзеня 2018, 17:34

Зборная Чэхіі атрымала другую значную перамогу на Калядным турніры па хакеі

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Чэхіі атрымала другую вялікую перамогу на XIV Калядным міжнародным турніры па хакеі на прыз Прэзідэнта Беларусі. На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" яна разграміла сапернікаў са зборнай Балкан - 25:3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вынік сустрэчы ў групе В быў ужо прадказальны пасля першага перыяду, у якім пераможцы закінулі дзевяць шайбаў. Для каманды Чэхіі гэта ўжо другая значная перамога на турніры. Напярэдадні былі пераможаны шведы - 19:3. У гэтым квартэце сёння адбудзецца яшчэ адзін матч: Расія сустрэнецца ў 19.30 на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" са шведамі. У групе А ў вячэрняй праграме спаборніцтваў на вялікай пляцоўцы спарткомплексу згуляюць хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі і зборная Кітая. Пачатак гульні ў 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі