Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Зборная беларускай Экстралігі правядзе два матчы з алімпійскай камандай Кітая па хакеі

Спорт 20.03.2018 | 11:45

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная беларускай Экстралігі правядзе два таварыскія матчы з алімпійскай камандай Кітая па хакеі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Кіраваць лядовай дружынай у маючых адбыцца на выездзе 22 і 23 сакавіка гульнях будуць Аляксандр Радзінскі і Уладзімір Мелянчук. У складзе беларускай каманды, складзенай з маладых ігракоў беларускай экстралігі, такія ўжо вядомыя ігракі, як галкіпер Раман Бабарыка, абаронцы Дзмітрый Дзярабін, Уладзіслаў Габрусь, нападаючыя Усевалад Кашкар, Максім Валькоў. Усяго ў выязным складзе 21 ігрок.

Зборная Кітайскай Народнай Рэспублікі будзе прадстаўлена ігракамі з КХЛ, ВХЛ і МХЛ.

Матчы адбудуцца з мэтай рэалізацыі дамоўленасцей па папулярызацыі хакея на лёдзе паміж Беларуссю і Кітаем. У лютым 2022 года сталіца Паднябеснай, Пекін, прыме XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.