Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 жніўня 2016, 09:26

Зборная Беларусі завяршыла Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра з дзевяццю медалямі

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены не змаглі заваяваць узнагароды ў заключны дзень ХХХI летніх Алімпійскіх гульняў, застаўшыся ў выніку з дзевяццю ўзнагародамі Рыа-2016, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійскім чэмпіёнам стаў Уладзіслаў Ганчароў, які выйграў золата ў спаборніцтвах скакуноў на батуце. Сярэбраныя медалі заваявалі барцы Дар'я Навумава, Вадзім Стральцоў (цяжкая атлетыка), Марыя Мамашук (жаночая барацьба), Іван Ціхан (лёгкая атлетыка), уладальнікамі бронзавых медалёў сталі барцы Джавід Гамзатаў, Ібрагім Саідаў, плыўчыха Аляксандра Герасіменя і экіпаж байдаркі-чацвёркі Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук.

Самай паспяховай Алімпіядай за ўсю суверэнную гісторыю для беларускіх спартсменаў з'яўляюцца летнія Гульні-2008 у кітайскім Пекіне, калі было заваявана 18 медалёў - 4 залатыя, 5 сярэбраных і 9 бронзавых узнагарод. У Атланце-1996 у беларусаў было 15 медалёў (1, 6, 8), у Сіднеі-2000 - 17 (3, 3, 11), у Афінах-2004 - 13 (2, 5, 6), у Лондане-2012 - 12 (2, 5, 5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі