Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 верасня 2017, 15:23

Зборная Беларусі па пляжным футболе стартавала з паражэння ад Расіі ў суперфінале Еўралігі

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе стартавала з паражэння ад Расіі ў суперфінале Еўралігі з лікам 1:4, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора ў сустрэчы групы 2 беларусы адкрылі лік намаганнямі Ігара Брыштэля, які паразіў вароты сапернікаў на трэцяй хвіліне першага перыяду. Аднак расіяне даволі хутка зраўнавалі лік. Яшчэ да перапынку галявым дублем вызначыўся Віктар Крышанаў. У астатні гульнявы час мяч яшчэ двойчы заляцеў у вароты беларускага галкіпера Валерыя Макарэвіча.

У другім туры падапечныя Нікаласа Альварада і Вячаслава Акшаева 15 верасня сустрэнуцца з Італіяй. 16 верасня беларусаў чакае сустрэча з Украінай.

У групе 1 на першай стадыі суперфіналу згуляюць Партугалія, Іспанія, Швейцарыя і Польшча. Па выніках групавога этапу пераможцы квартэтаў разыграюць паміж сабой 1-е месца ў Еўралізе-2017, заняўшыя другія пазіцыі - падагульняючае 3-е. Для зборнай Беларусі лепшым рэзультатам у Еўралізе з'яўляецца 5-е месца, якое пляжныя футбалісты занялі ў мінулым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі