Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2018, 15:42

Зборная Беларусі па міні-футболе ўступіла Ірану ў гасцявым таварыскім матчы

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе няўдала правяла першы з двух таварыскіх матчаў з камандай Ірана ў Тэгеране, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ужо ў першым тайме гаспадары тройчы паразілі вароты Аляксандра Мароза. Вячаслаў Шчарбачэня, які змяніў яго на апошнім рубяжы абароны, прапусціў два мячы. І ў выніку - паражэнне беларусаў з сухім лікам 0:5. Сёння падапечныя Андрэя Толмача яшчэ раз пазмагаюцца з іранскай камандай, якая з'яўляецца 11-разовым чэмпіёнам Азіі, а ў 2016 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату планеты.

Пасля вяртання на радзіму лепшыя беларускія майстры міні-футбола прадоўжаць выступленні за свае клубы ў нацыянальных турнірах. У нядзелю, 21 студзеня, адбудуцца першыя сустрэчы паўфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі. Цяперашні ўладальнік ганаровага трафея мінскі "Дарожнік" прыме на сваёй пляцоўцы дзеючага чэмпіёна краіны "Сталіцу". Аршанскі "Вітэн" у сябе дома сустрэнецца з "Гранітам" з Мікашэвіч. Матчы за выхад у фінал пройдуць 24 студзеня, а вырашальны паядынак 28-га кубкавага турніру адбудзецца 28 студзеня ў Оршы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі