Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2018, 16:27

Зборная Беларусі па хакеі згуляе ў Казахстане на ЧС-2019 у першым дывізіёне

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па хакеі згуляе ў Казахстане на чэмпіянаце свету 2019 года ў групе А дывізіёна I. Такое рашэнне прынята сёння на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) у Капенгагене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У турніры, які адбудзецца ў Астане на "Барыс-Арэне" з 29 красавіка па 5 мая 2019 года, прымуць удзел зборныя Казахстана, Беларусі, Славеніі, Венгрыі, Рэспублікі Карэя і Літвы. Каманды разыграюць дзве пуцёўкі ў элітны дывізіён.

Беларускія хакеісты былі паніжаны ў класе пасля няўдалага выступлення на чэмпіянаце свету ў Даніі, дзе пацярпелі сем паражэнняў. Апошні раз наша нацыянальная каманда выступала ў дывізіёне I у 2004 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі