Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 красавіка 2018, 16:33

Зборная Беларусі па хакеі (U-25) прайграла ў авертайме камандзе Расіі ў Санкт-Пецярбургу

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па хакеі (U-25) прайграла ў авертайме з лікам 0:1 (0:0, 0:0, 0:0, 0:1) алімпійскай камандзе Расіі 27 красавіка на турніры "Кубак Алроса" ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда пад кіраўніцтвам Юрыя Файкова на працягу ўсёй сустрэчы нядрэнна абаранялася і ўпэўнена контратакавала. Адзіная шайба была закінута на 65-й мінуце матчу. Аўтарам гола стаў абаронца екацярынбургскага "Аўтамабіліста" Аляксей Васілеўскі.

Гэта другое паражэнне нашых хакеістаў у Санкт-Пецярбургу. На дзень раней яны пацярпелі паражэнне ад Аўстрыі - 2:3. Беларуская каманда заключны матч на турніры праводзіць 28 красавіка з дубліруючым складам Нарвегіі.

Як паведамлялася, асноўны склад нацыянальнай зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Дэйва Льюіса прадаўжае рыхтавацца да чэмпіянату свету ў Даніі. 27 красавіка ў Жлобіне каманда ўступіла 1:2 зборнай Нарвегіі. Паводле слоў галоўнага трэнера беларусаў, пасля гэтых сустрэч да зборнай далучацца абаронца Сцяпан Фалькоўскі і нападаючы маскоўскага ЦСКА Джэф Плат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі