Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2018, 18:44

Зборная Беларусі па футболе займае 78-е месца ў чэрвеньскім рэйтынгу ФІФА

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па футболе займае 78-е месца ў чэрвеньскім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У параўнанні з рэйтынгам, апублікаваным у маі, падапечныя Ігара Крывушэнкі ўзняліся на адну пазіцыю і маюць у сваім актыве 417 балаў.

Першае месца ў рэйтынгу ФІФА займае дзеючы чэмпіён свету зборная Германіі - 1 558. На другім радку размяшчаецца Бразілія - 1 431, трэцяе месца ў Бельгіі - 1 298 балаў.

З краін былога СССР найбольш высокі рэйтынг ФІФА ў футбалістаў Украіны - 35-е месца (733 балы). Каманда Расіі, якая стане гаспадыняй чэмпіянату свету па футболе, што стартуе ў чэрвені, займае 70-е месца - 457 балаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі