Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2017, 14:59

Зборная Беларусі па футболе займае 71-е месца ў рэйтынгу ФІФА

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па футболе займае 71-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У новай версіі рэйтынгу футбольных зборных Беларусь, як і ў папярэднім спісе, апублікаваным 6 ліпеня, з 503 ачкамі займае 71-ю пазіцыю. У першую дзясятку лепшых нацыянальных каманд уваходзяць шэсць еўрапейскіх зборных і чатыры паўднёваамерыканскія:

1. Бразілія - 1604 ачкі,

2. Германія - 1549,

3. Аргенціна - 1399,

4. Швейцарыя - 1329,

5. Польшча - 1319,

6. Партугалія - 1267,

7. Чылі - 1250,

8. Калумбія - 1208,

9. Бельгія -1194,

10. Францыя - 1157.

З краін былога СССР найбольш высокі рэйтынг у нацыянальнай каманды Украіны - 27-е месца (843). Расія размясцілася на 62-й пазіцыі (590).

У бягучым месяцы беларуская каманда пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Ігара Крывушэнкі правядзе адборачны матч чэмпіянату свету. 31 жніўня беларусы на выездзе згуляюць са зборнай Люксембурга, а ўжо 3 верасня на полі "Барысаў-Арэны" прымуць футбалістаў Швецыі.

Пасля шасці матчаў у групе А ў кваліфікацыі сусветнага форуму зборная Беларусі з пяццю ачкамі займае пятае месца. Лідзіруе Францыя - 13 ачкоў пасля пяці гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі