Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2018, 16:23

Зборная Беларусі па футболе размяшчаецца на 80-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па футболе размяшчаецца на 80-м месцы ў рэйтынгу ФІФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У параўнанні з ранейшым спісам у жніўні нацыянальная каманда страціла дзве пазіцыі. У верасні падапечныя Ігара Крывушэнкі стартавалі ў Лізе Нацый. У Мінску на стадыёне "Дынама" яны абыгралі Сан-Марына (5:0), а ў Кішынёве згулялі ўнічыю з Малдовай (0:0). У актыве зборнай 1304 балы. 81-ы радок рэйтынгу займае зборная Кюрасаа.

Першае месца дзеляць адразу дзве нацыянальныя каманды: Бельгіі і Францыі - па 1729 ачкоў. Такая сітуацыя пры падвядзенні рэйтынгу склалася ўпершыню. На трэцяй пазіцыі спіса знаходзіцца Бразілія - 1663 балы.

З краін былога СССР найбольш высокі рэйтынг ФІФА ў футбалістаў Украіны - 29-е месца (1483 балы). Каманда Расіі займае 46-ю пазіцыю - 1423 балы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі