Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2016, 12:26

Зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч з Грэцыяй

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч з сапернікамі з Грэцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

Сустрэча адбудзецца 9 лістапада ў Афінах. Дакладны час і стадыён, на якім згуляюць нацыянальныя каманды, вызначыцца пазней. Раней сапернікі сустракаліся адзін раз і таксама ў таварыскім паядынку. У 2006 годзе грэчаскія футбалісты былі мацнейшыя за беларусаў 1:0.

У 2004 годзе зборная Грэцыі выйграла чэмпіянат Еўропы. На гэты момант яна займае 48-ы радок у рэйтынгу ФІФА, Беларусь размясцілася на 57-м месцы.

Падапечныя Аляксандра Хацкевіча восенню таксама правядуць тры адборачныя матчы да чэмпіянату свету 2018 года. 7 кастрычніка беларусы на выездзе згуляюць з Нідэрландамі, 10 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" з Люксембургам, а 13 лістапада, пасля таварыскай сустрэчы ў Афінах, згуляюць на выездзе з балгарскімі футбалістамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі