Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2016, 09:46

Зборная Беларусі другі раз уступіла баскетбалісткам Латвіі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі пацярпелі другое паражэнне ў таварыскіх матчах з камандай Латвіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак, што адбыўся 25 мая ў Рызе, прайшоў у напружанай барацьбе. Перад заключнай чвэрцю беларускія баскетбалісткі выйгравалі - 55:45, аднак у апошняй дзесяцімінутцы падапечныя Анатоля Буяльскага змаглі набраць толькі 5 балаў і прайгралі з лікам 60:65 (12:17, 20:18, 23:10, 5:20). Самай рэзультатыўнай у складзе беларусак аказалася Алена Леўчанка, якая набрала 18 ачкоў. Яна ж была лідарам каманды і ва ўчарашнім спарынгу, набраўшы 15 ачкоў. Напярэдадні беларускі прайгралі латвійскай зборнай - 57:59 (12:12, 14:12, 17:17, 14:18).

Цяпер беларускія баскетбалісткі вяртаюцца ў Мінск і выступяць у турніры памяці Сямёна Халіпскага. На пляцоўцы сталічнага Палаца спорту 2-4 чэрвеня іх саперніцамі будуць каманды Новай Зеландыі, Японіі і Турцыі. Заключнай праверкай сіл перад перадалімпійскім кваліфікацыйным турнірам для зборнай Беларусі стануць два кантрольныя магчы з камандай Польшчы, якія адбудуцца 7 і 8 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту.

Алімпійская кваліфікацыя ў французскім горадзе Нант стартуе 13 чэрвеня. На першым этапе беларускі згуляюць у групе С супраць зборных Нігерыі (13 чэрвеня) і Рэспублікі Карэя (15 чэрвеня). Склады астатніх папярэдніх груп: А - Куба, Новая Зеландыя, Францыя; В - Камерун, Турцыя, Аргенціна; D - Венесуэла, Іспанія, Кітай. Пасля завяршэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды прадоўжаць барацьбу за 5 пуцёвак у Рыа-дэ-Жанэйра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі