Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 верасня 2016, 10:28

WADA апублікавала спіс забароненых рэчываў на 2017 год

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) на сайце арганізацыі апублікавала новы спіс рэчываў, якія будуць забаронены спартсменам для ўжывання, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Абноўлены спіс будзе актуальны з 1 студзеня 2017 года.

Спартсмены, трэнеры і медспецыялісты маюць дастатковую колькасць часу, каб азнаёміцца з інфармацыяй і выключыць з ужывання тыя прэпараты, якія там значацца. Паведамляецца, што ў гэтым спісе мельдоній застаўся.

Спіс абнаўляецца кожны год. Гэта адбываецца за тры месяцы да яго ўступлення ў сілу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі