Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 жніўня 2016, 17:43

Вызначыліся склады груп футбольнай Лігі Еўропы

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Манака прайшла жараб'ёўка другога па рангу кантынентальнага клубнага футбольнага турніру Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Крыўдзіцель барысаўскага БАТЭ ў плэй-оф казахстанская "Астана" трапіла ў квартэт В, дзе яе сапернікамі будуць грэчаскі "Алімпіякос", швейцарскі "Янг Бойз" і кіпрскі АПАЭЛ. Луганская "Зара", у якой выступае беларускі абаронца Міхаіл Сівакоў, згуляе ў групе А разам з англійскім "Манчэстэрам Юнайтэд", турэцкім "Фенербахчэ" і нідэрландскім "Феенаордам".

Склады астатніх квартэтаў:

С - "Андэрлехт" (Бельгія), "Сэнт-Эцьен" (Францыя), "Майнц" (Германія), "Габала" (Азербайджан);

D - "Зеніт" (Расія), АЗ (Нідэрланды), "Макабі" (Ізраіль), "Дандолк" (Ірландыя);

E - "Вікторыя" (Чэхія), "Рома" (Італія), "Аустрыя" (Аўстрыя), "Астра";

F - "Атлетык" (Іспанія), "Генк" (Бельгія), "Рапід" (Аўстрыя), "Сасуола" (Італія);

G - "Аякс" (Нідэрланды), "Стандард" (Бельгія), "Сельта" (Іспанія), "Панацінаікос" (Грэцыя);

H - "Шахцёр" (Украіна), "Брага" (Партугалія), "Гент" (Бельгія), "Коньяспор" (Турцыя);

I - "Шальке-04" (Германія), "Зальцбург" (Аўстрыя), "Краснадар" (Расія), "Ніца" (Францыя);

J - "Фіярэнціна" (Італія), ПАОК (Грэцыя), "Слован" (Чэхія), "Карабах" (Азербайджан);

K - "Інтэр" (Італія), "Спарта" (Чэхія), "Саўтгемптан" (Англія), "Хапаэль" (Ізраіль);

L - "Вільярэал" (Іспанія), "Сцяўа" (Румынія), "Цюрых" (Швейцарыя), "Асманлыспор" (Турцыя).

Паядынкі групавога этапу пройдуць з 15 верасня па 8 снежня. У плэй-оф Лігі Еўропы трапяць па дзве лепшыя каманды з 12 квартэтаў, а таксама 8 клубаў, якія фінішуюць трэцімі ў групах Лігі чэмпіёнаў. Фінальны паядынак Лігі Еўропы адбудзецца 24 мая 2017 года ў "Фрэндс Арэне" ў шведскім горадзе Сольна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі