Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 ліпеня 2016, 15:16

Вызначыліся пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі па футболе

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола прайшла жараб'ёўка 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы ўладальнік трафея жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" у матчы за выхад у цвэрцьфінал згуляе на сваім полі з футбалістамі "Віцебска". Дакладна вядомы склад яшчэ чатырох пар:

"Баранавічы" - "Мінск",

"Слуцк" - "Смаргонь",

"Гомельчыгтранс" - "Славія" (Мазыр),

"Дынама" (Брэст) - "Нафтан" (Наваполацк).

Сапернік футбалістаў "Гарадзеі" вызначыцца пасля матчу "Гомель" - "Дынама" (Мінск), гродзенскі "Нёман" чакае выніку сустрэчы "Ліда" - "Шахцёр" (Салігорск), "Іслач" чакае выніку гульні паміж магілёўскім "Тарпеда" і барысаўскім БАТЭ.

Матчы 1/8 фіналу намечаны на 21 верасня, чвэрцьфіналы, паўфіналы і вырашальны паядынак кубкавага розыгрышу адбудуцца вясной 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі