Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2017, 19:54

Вызначыліся еўрапейскія пары плэй-оф за выхад у фінал футбольнага ЧС-2018

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў штаб-кватэры Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) у Цюрыху адбылася жараб'ёўка пар плэй-оф за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату свету - 2018, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У еўрапейскай кваліфікацыі за пуцёўкі ў Расію паспрачаюцца:

Швецыя - Італія,

Паўночная Ірландыя - Швейцарыя,

Данія - Ірландыя,

Харватыя - Грэцыя.

Першыя паядынкі адбудуцца 9-11 лістапада, паядынкі ў адказ - 12-14 лістапада.

Яшчэ два ўладальнікі пуцёвак на сусветнае першынство вызначацца пасля міжкантынентальных стыкавых паядынкаў: Гандурас - Аўстралія, Перу - Новая Зеландыя, а таксама пасля фінішу кваліфікацыйнага этапу ў Афрыцы.

Ужо вядомы 23 удзельнікі сусветнага першынства 2018 года: Расія (гаспадыня турніру), Англія, Бельгія, Германія, Ісландыя, Іспанія, Польшча, Сербія, Францыя, Партугалія, Аргенціна, Бразілія, Уругвай, Калумбія, Мексіка, Коста-Рыка, Японія, Рэспубліка Карэя, Іран, Саудаўская Аравія, Егіпет, Нігерыя, Панама.

Жараб'ёўка груп фінальнага турніру 21-га чэмпіянату свету адбудзецца 1 снежня 2017 года, а сам планетарны футбольны форум пройдзе ў 11 расійскіх гарадах з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі