Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 мая 2018, 12:44

Вызначыліся 3 з чатырох паўфіналістаў чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля паядынкаў чвэрцьфінальных серый вызначыліся 3 з чатырох паўфіналістаў чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены мінскай "Сталіцы" ў гасцявым чвэрцьфінале атрымалі валявую вікторыю над гомельскім клубам "БЧ" з лікам 3:2. Пасля першага тайма мінчане прайгравалі 1:2, але ў другой палавіне змянілі ход сустрэчы і вырвалі перамогу. У першай гульні "сталічнікі" перамаглі на сваёй пляцоўцы з рэзультатам 2:1.

Сапернікам мінчан у барацьбе за выхад у фінал стане "Лідсельмаш", які двойчы перайграў у авертайме мінскі "Дарожнік". У сябе дома лідчане выйгралі з лікам 6:3, а на выездзе перамаглі з мінімальнай перавагай - 4:3.

Яшчэ адным паўфіналістам стаў лідар рэгулярнага чэмпіянату гомельскі ВРЗ, які ўзяў верх над мікашэвіцкім "Гранітам" - 3:0 (дома) і 5:1 (у гасцях).

Апанент гомельскай дружыны пакуль не вызначаны - магілёўскі "Фортэ" і аршанскі "Вітэн" абмяняліся гасцявымі перамогамі. Спачатку магіляўчане перамаглі ў серыі пасляматчавых пенальці - 3:1, а потым аршанцы ўзялі рэванш з лікам 4:2. Трэці, вырашальны паядынак серыі да дзвюх перамог адбудзецца 10 мая ў Оршы.

Паўфінальныя серыі 29-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе пачнуцца 14 мая і прадоўжацца да дзвюх вікторый адной з каманд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі