Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 верасня 2017, 13:22

Вызначаны ўсе чвэрцьфіналісты адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны ўсе чвэрцьфіналісты адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, прызавы фонд якога складае больш за $24 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночай сетцы турніру апошняй у васьмёрку мацнейшых прабілася амерыканка Мэдзісан Кіз, якая, уступаючы 2:4 у вырашальным трэцім сэце, перайграла з лікам 7:6, 1:6, 6:4 украінскую тэнісістку Эліну Світоліну, якая займае чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу. У 1/4 фіналу, матчы гэтай стадыі пачнуцца 5 верасня, Караліна Плішкава з Чэхіі, якая атрымала першы нумар пасеву, сустрэнецца з Како Вандэвеге з ЗША. Амерыканка з'яўляецца адным з лідараў зборнай, якая ў лістападзе бягучага года згуляе ў фінале Кубка федэрацыі з камандай Беларусі на "Чыжоўка-Арэне". Акрамя Вандэвеге ў чвэрцьфінал прабіліся яшчэ тры амерыканскія тэнісісткі.

Склад удзельнікаў 1/4 фіналу выглядае наступным чынам: Караліна Плішкава (Чэхія, 1-ы нумар пасеву) - Како Вандэвеге (ЗША), Мэдзісан Кіз (ЗША) - Кая Канепі (Эстонія), Вінус Уільямс (ЗША) - Петра Квітава (Чэхія), Слоан Стывенс (ЗША) - Настасся Севастова (Латвія).

У мужчынскай частцы турніру галоўныя прэтэндэнты на перамогу ў турніры Вялікага шлема - Рафаэль Надаль і Роджэр Федэрэр таксама паспяхова прайшлі 1/8 фіналу. У васьмёрцы мацнейшых Рафаэль Надаль згуляе з расіянінам Андрэем Рублёвым. Адным з самых цікавых на гэтай стадыі абяцае стаць процістаянне Роджэра Федэрэра і прадстаўніка Аргенціны Хуана Марціна Дэль Потра. Астатнія пары 1/4 фіналу выглядаюць наступным чынам: Кевін Андэрсан (ПАР) - Сэм Куэры (ЗША), Пабла Карэнья Буста (Іспанія) - Дыега Шварцман (Аргенціна).

Найбольш паспяхова сярод беларускіх тэнісістаў на адкрытым чэмпіянаце ЗША выступала Вікторыя Азаранка, якая ў 2012 і 2013 гадах згуляла ў фінале адзіночнага разраду турніру, дзе двойчы ўступіла Серэне Уільямс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі