Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 красавіка 2018, 09:00

Вызначаны ўдзельнікі плэй-оф чэмпіянату свету (U-18) па хакеі ў мацнейшым дывізіёне

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету па хакеі для ігракоў да 18 гадоў у расійскіх Чэлябінску і Магнітагорску вызначаны ўсе ўдзельнікі плэй-оф турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключных матчах папярэдняй стадыі каманда Канады ў авертайме на арэне "Металург" адолела сапернікаў са Швецыі - 3:2. Гаспадары турніру, расіяне, у Чэлябінску ў серыі булітаў абыгралі Славакію - 6:5.

У 1/4 фіналу 26 красавіка сусветнага форуму згуляюць: Канада - Чэхія, Швецыя - Славакія, Фінляндыя - Беларусь і Расія - ЗША.

Беларуская каманда заняла ў групе А чацвёртае месца і згуляе з фінамі, якія сталі першымі ў групе В. Матч адбудзецца 26 красавіка ў 13.30 на арэне "Трактар" у Чэлябінску. За права застацца ў мацнейшым дывізіёне згуляюць Швейцарыя і Францыя, якія правядуць тры матчы. Па выніках гэтых сустрэч вызначыцца каманда, якая захавае прапіску ў эліце юніёрскага хакея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі