Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2016, 16:51

Вызначаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на другі этап Кубка свету

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнеры зборнай Беларусі па біятлоне вызначылі склад на другі этап Кубка свету, які з 9 па 11 снежня пройдзе ў славенскай Паклюцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.

У параўнанні з першым этапам, які адбыўся ў Швецыі, трэнеры ўнеслі змяненні ў склад. Па-за заяўкай засталіся Хрысціна Ільчанка і Юрый Лядаў. У Паклюцы выступіць Ганна Сола, якая не ўдзельнічала ў гонках у Эстэрсундзе ў мінулыя выхадныя.

У склад мужчынскай каманды ўвайшлі Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Сяргей Бачарнікаў. У склад жаночай - Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дар'я Юркевіч, Настасся Кінунен, Ганна Сола.

Найбольш высокі рэйтынг у агульным заліку Кубка свету ў мужчынскай камандзе ва Уладзіміра Чапеліна - 26-е месца, у яго актыве 48 ачкоў пасля бронзавага медаля ў Эстэрсундзе ў індывідуальнай гонцы на 20 км. Надзея Скардзіна знаходзіцца ў агульным заліку на 15-м месцы (65 ачкоў), Ірына Крыўко - на 20-й пазіцыі (56 ачкоў), Дар'я Юркевіч займае 24-е месца (48 ачкоў).

Расклад 2-га этапу Кубка свету ў Паклюцы:

9 снежня

Спрынт, мужчыны (13.30);

Спрынт, жанчыны (16.15).

10 снежня

Гонка праследавання, мужчыны (13.45);

Гонка праследавання, жанчыны (16.45).

11 снежня

Эстафета, мужчыны (13.15);

Эстафета, жанчыны (16.30).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі