Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2019, 17:30

Вызначаны паўфінальныя пары плэй-оф экстралігі па хакеі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках чвэрцьфінальных матчаў плэй-оф экстралігі вызначаны паўфінальныя пары, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Барацьбу за Кубак Прэзідэнта, які ўручаецца пераможцу, прадоўжаць "Шахцёр-Салігорск" - "Нёман" (Гродна), а таксама "Юнацтва-Мінск" - "Дынама-Маладзечна".

Процістаянне "Юнацтва" і "Дынама" пачнецца матчамі ў Мінску 19 і 21 сакавіка, 23 і 25-га каманды згуляюць у Маладзечне. Пятая гульня серыі, калі спатрэбіцца, пройдзе 27 сакавіка ў Мінску, шостая - 29-га на пляцоўцы "Дынама", сёмая - 31-га ў "Чыжоўка-Арэне".

Паўфінальная пара "Нёман" - "Шахцёр" уступіць у барацьбу 20 і 22 сакавіка ў Гродне. 24 і 26-га каманды правядуць матчы ў Салігорску. Пятая гульня серыі, калі спатрэбіцца, пройдзе 28 сакавіка ў Гродне, шостая - 30-га на лёдзе "гарнякоў", сёмая - 1 красавіка на пляцоўцы "Нёмана".

Пераможцы паўфінальных серый разыграюць галоўны трафей сезона, прайграўшыя - бронзавыя медалі.

Дзеючым уладальнікам Кубка Прэзідэнта з'яўляецца гродзенскі "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі